- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Першы дыплом дашкольніцы Марыі Сазановіч

 

Выхаванка ясляў-сада 12 Навагрудка Марыя Сазановіч прыняла ўдзел у фестывалі “Нам важны кожны” і атрымала свой першы дыплом.

На конкурс быў прадстаўлены відэаролік пра творчыя захапленні дзяўчынкі як у дзіцячым садзе, так і дома. Поспехам выхаванкі радаваліся не толькі мама і тата, бабулі і дзядулі, а таксама і выхавальнікі дашкольнай установы, якую наведвае дзяўчынка.

Марыя вельмі здольная і актыўная, прымае ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца не толькі ў групе, але і ў дзіцячым садзе.

Мама, Наталля Аляксандраўна, шмат увагі надае ўсебаковаму развіццю дзіцяці. Сумесна яны рыхтаваліся да конкурсу “Навагодняя казка”, які праходзіў у дзіцячым садзе. Марыя разам з матуляй зрабілі незвычайныя ялінкі, якія ўпрыгожваюць групу, імі любуюцца як выхаванцы, так і бацькі.

Дзяўчынка любіць маляваць, ляпіць, спяваць, танцаваць. Яна з ахвотай наведвае ўсе заняткі.

У рамках фестывалю Марыя вывучыла з музычным кіраўніком Т.П.Снягір песню пра матулю і падаравала яе сваёй матулі. Наталля Аляксандраўна з пяшчотай і любоўю глядзела на дачушку, і вочы свяціліся бязмернай радасцю і гонарам за сваё дзіця.

Мы ўсе радуемся поспеху дзяўчынкі і жадаем ёй моцнага здароўя.

 

Наталля ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий