Фізіка–навука, якая вучыць вымяраць (конкурсная праграма “Юны фізік”)

- 10:09Методичка, Физика. Внеклассная работа

 

Ала СІНІЦА,
настаўнік фізікі
ДУА “Гімназіяі № 1 імя К.Каліноўскага г. Свіслач”,
Гродзенская вобласць

 

 

Пазакласная работа па прадметах і навучальная дзейнасць неаддзельныя. Пазакласная работа ва ўстанове адукацыі – складаная частка адукацыйнага працэсу, закліканая вырашаць задачы вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці ў комплексе, адна з форм арганізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў. Пазакласная работа дапамагае педагогу зацікавіць навучэнцаў сваім прадметам, паглыбіцьіх веды, правесці дадатковыя даследаванні.

Варта сказаць, што пазакласная работа па фізіцы ў нашай гімназіі праводзіцца пастаянна ў рамках дэкады па прадмеце, дзе выкарыстоўваюцца сучасныя формы арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў. Сучасныя формы – гэта якія? Гэта такія формы працы, якія здольныя падштурхнуць сучасных вучняў вывучаць той ці іншы прадмет. Ці можна лічыць камандную гульню “Юны фізік” сучаснай формай дзейнасці? Так, калі ў вачах дзяцей здзіўленне, радасць і задавальненне. Так, калі ў працяглай упартай барацьбе пераможа ўпэўнены, ураўнаважаны, працавіты і г.д.

Камандная гульня праводзілася падчас зімовых канікул у 7–10 класах. Вучням неабходна было прайсці праз некалькі конкурсаў.

 

Конкурсная праграма “Юны фізік

 

Конкурс 1. “Назва каманды». Ва ўсіх класах дзеці праявілі знаходлівасць і эрудзіраванасць. Назвы каманд былі цікавыя і непаўторныя: “Тэслы”, “Навукоўцы”, “Омы”, “Магнітная бура”, “Тармазок”, “Мензурка”, “НаследнікіТэслы”, “Сіла святла”, “Без трэння”, “FriendlyFire”, “Фізікі-даследчыкі”, “Дружба”, “Імпульс”, “Ньютаны”.

 

Конкурс 2. “Хуткасць каляскі”. Абсталяванне: нахіленая плоскасць, секундамер, рулетка, каляска. Вызначыць хуткасць каляскі, выкарыстоўваючы прапанаванае абсталяванне.

Навучэнцы арганізаваліся па групах і выканалі заданне на хуткасць. На іх здзіўленне, каляска рухалася павольна (маленькі ўхіл плоскасці).фота

 

Конкурс 3. “Аб’ём каляскі”. Абсталяванне: міска, мерная шклянка аб’ёмам 1 л, мензурка аб’ёмам 250 мл, бутэлька з вадой, каляска.

Вось тут пачалося самае цікавае: што рабіць?Для вызначэння аб’ёму выкарыстоўваецца мензурка, але памясціць у яе каляску нельга… Для вызначэння аб’ёму каляскі, трэба мерную шклянку аб’ёмам 1 л даверху напоўніць вадой. Напоўненую шклянку паставіць у міску, апусціць каляску ў шклянку. Вада, выцесненая каляскай, перальецца ў міску. Выцесненая вада і будзе прадстаўляць аб’ём каляскі. Для яго вызначэння трэба пераліць ваду з міскі ў мензурку. фота

 

Конкурс 4. “Шчыльнасць каляскі”. Абсталяванне: шалі, каляска. Заданне, якое вынікае з двух папярэдніх: ведаем масу і аб’ём, знойдзем шчыльнасць. фота

 

 

 

Конкурс 5. “Шчыльнасць гіры”. Абсталяванне: шалі, мензурка, бутэлька з вадой, гіра, нітка. Конкурс на замацаванне формулы шчыльнасці, працы з шалямі і знаходжання аб’ёму цела.

 

Конкурс 6. “Шчыльнасць пластыліну”. Абсталяванне: шалі, мензурка, бутэлька з вадой, пластылін, нітка. Паказваем працу ў камандзе і час выканання задання.

 

Конкурс 7. “Цвёрдасць спружыны”. Абсталяванне: спружына, грузы па 100 г, лінейка. Заданне цікавае, але патрабуе паўтарэння формул сілы пругкасці, сілы цяжару і законаў Ньютана. фота

 

 

 

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне каманды-пераможцы.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий