- История и обществоведение. Сценарии, Методичка

Ператварэнне Старажытнага Егіпта ў магутную дзяржаву. 5 клас

*У дапамогу маладому спецыялісту

 

Аляксандр КНЫШ,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
Бярозавіцкай сярэдняй школы
Пінскага раёна,
Брэсцкая вобласць

 

 

 

Тэма: Ператварэнне Старажытнага Егіпта ў магутную дзяржаву

Мэта: Пазнаёміць вучняў з асноўнымі этапамі пераходу Егіпта да заваявальнай палітыкі і вызначыць прычыны яе поспехаў.

Задачы:

1 Дапамагчы вучням у вызначэнні адной з асноўнейшых функцый старажытнаўсходняй дзяржавы – абрабаванне суседніх народаў.

2 Пазнаёміць вучняў з вядомымі правіцелямі Егіпта і вынікамі іх праўлення.

3 Паказаць, што агрэсіўная палітыка патрэбна была фараонам і іх акружэнню, але прыводзіла да абнішчэння простага насельніцтва.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, карта “Старажытны Егіпет”, атлас, падручнік, сшытак, тэст.

 

Ход урока

         1 Арганізацыйны момант (2 хвіліны)

Праверка адсутных. Арганізацыя рабочых месцаў вучняў.

 

         2 Праверка дамашняга задання (тэст з узаемаправеркай, 7 хвілін)

Вучні атрымліваюць карткі з заданнямі і самастойна выконваюць іх.

 

Тэст. Дзяржава фараонаў

1 Аб’яднанне Егіпта ў адну дзяржаву адбылося:

а) у 4000г. да н. э.;
б) 3000 г. да н. э.;
в) 2000 г. да н. э.;
г) 1000 г. да н. э.

2 Першай сталіцай аб’яднанага Егіпта быў горад: 

а) Каір;
б) Александрыя;
в) Мемфіс;
г) Фівы.

3 Вышэйшы чыноўнік пры фараоне гэта:

а) вяльможа;
б) пісец;
в) прэзідэнт;
г) візір.

4 Уладу фараона на месцах прадстаўлялі: 

а) пісцы;
б) сатрапы;
в) візір;
г) вяльможы.

5 Богаслужэнні ў гонар багоў праводзілі:

а) валхвы;
б) друіды;
в) свяшчэннікі;
г) жрацы.

6 Тытул “фараон” перакладаецца як:

а) сын Неба;
б) вялікі дом;
в) вялікі правадыр;
г) наш правіцель.

7 Выявіце правільную паслядоўнасць:

а) будаўніцтва пірамід;
б) утварэнне Верхняга і Ніжняга Егіпта;
в) аб’яднанне Егіпта ў адну дзяржаву

8 Суаднясіце з дапамогай стрэлак:

Фараон                                служыцель багоў
Жрэц саветнік                    фараона, яго памочнік
Вяльможа                            цар у Старажытным Егіпце

 

Затым вучні мяняюцца з суседам і правяраюць работу па правільных адказах на слайдзе прэзентацыі. Выстаўляюць адзнакі. Разбіраюць найбольш цяжкія заданні.

 

         3 Вывучэнне новай тэмы (12 хвілін)

Вучням прапануецца самім вызначыць тэму ўрока, карыстаючыся падказкамі настаўніка.

 

Гульня “Асацыяцыі”

         – Якія асацыяцыі ўзнікаюць у вас, калі мы гаворым пра Старажытны Егіпет?

         – Егіпет – адна з самых старажытных цывілізацый. Ці можна сказаць, што гэта была развітая дзяржава? Даказаць. (Развітая гаспадарка, гандаль, цікавая культура)

         – Хто кіраваў краінай?

         – Хто падтрымліваў уладу фараона, дапамагаў ёй ўмацавацца, дапамагаў будаваць магутную дзяржаву? 

         – Фараоны засяродзілі ў сваіх руках вялікую ўладу. Гэтую сілу і ўладу падтрымлівала армія. І ад гэтага Старажытны Егіпет станавіўся яшчэ мацнейшым і больш уплывовым. Дапамажыце мне падабраць сінонім да гэтых слоў.(Магутнейшы).Такім чынам, якая ж мэта нашага ўрока?

Вучні называюць мэты (задачы) ўрока.

 

         Праблемнае пытанне: Што спрыяла ператварэнню Егіпта ў магутную дзяржаву?

Зараз вы праглядзіце ўрывак з мультфільма пра Старажытны Егіпет і павінны будзеце адказаць на пытанне: “Чаму навучыліся егіпцяне дзякуючы заваёўнікам-гіксосам?”

Прагляд відэа. Адказы вучняў.

 

Настаўнік расказвае пра выгнанне гіксосаў. Перанос сталіцы ў горад Фівы (паказаць на карце)

Пачатак заваёўніцкіх войнаў. Заваяванні Тутмаса ІІІ (прасачыць па карце паходы фараона і яго заваяванні)

 

         4 Фізкультхвілінка (1 хвіліна)

Армія фараона адпраўляецца ў паход.У шлях па гарачай пустыні мы адпраўляемся дружна (усталі, маршыруюць)
Каб да мэты дайсці, сур’ёзна рыхтавацца трэба!   (Маршыраваць)
Паглядзіш направа, налева, пякучы пясок, няма дарогі.(Павароты галавой)
Абутак павінны быць надзейны, кааб абараніць нам ногі.(Тупаюць дружна нагамі)
Спякотнае сонца слепіць, хутка закрываем вочы.(Заплюшчваюць вочы)
У горле ва ўсіх перасохла, вельмі хочам мы напіцца.(Закідванне галавы назад) 
Як добра, што загадзя мы назапасіліся вадзіцаю.(Кручэнне галавы)
Глыбей удыхнем, ненадыхаемся(Глыбокі ўдых і павольны выдых)
Мы стаміліся, прыселі! (Прысяданне)
Спёка нясцерпнай здаецца. Але ўжо блізка да мэты!

 

         5 Працяг вывучэння новай тэмы (19 хвілін)

Праўленне Рамзеса ІІ. Заданне вучням (5 хвілін).

Намалюйце стужку часу. Адзначце на стужцы часу гады кіравання фараона Рамзеса ІІ. Укажыце, якая з дат з’яўляецца пачаткам яго кіравання, якая – канцом. Падлічыце, колькі гадоў ён кіраваў. Падлічыце, колькі гадоў прайшло ад пачатку праўлення фараона да нашых дзён.

 

Вайна з хетамі і першы ў гісторыі мірны дагавор. Раздзяліць вучняў на групы (рады). Зачытаць матэрыял для дапытлівых на с. 45 і адказаць на пытанні (3 хвіліны)

1-ы рад – Паміж якімі правіцелямі заключаны дагавор?
2-і рад – Пералічыце ўмовы дагавора?
3-і рад – Што абяцалі адзін аднаму абодва бакі?

 

Настаўнік расказвае пра абагачэнне Егіпта. Рабы ў Егіпце. Вучні павінны адказаць на пытанне: “Чаму іх называлі “жывыя забітыя”?

Заданне вучням: Самастойна прачытаць трэці пункт падручніка і адказаць на пытанне “Чаму фараона Эхнатона называлі рэфарматарам? (3 хвіліны)

 

Слова настаўніка пра аслабленне Егіпта. Нашэсце заваёўнікаў. Заваяванне Егіпта Персіяй.

Вывад: У перыяд найвышэйшай магутнасці егіпецкая дзяржава распасціралася ад ракі Ніла да ракі Ефрат. Улада фараонаў абапіралася на моцную армію. Але з цягам часу Егіпет быў заваяваны больш моцным ворагам.

Адказ вучняў на праблемнае пытанне.

 

         6 Рэфлексія (2 хвіліны)

Працягнуць сказ:

Сёння на ўроку я даведаўся пра…
Мне спадабалася…
Больш за усё запомнілася…

 

         7 Падвядзенне вынікаў. Дамашняе заданне (2 хвіліны)

Выстаўленне адзнак.

Дамашняе заданне: § 12 пыт. 1–4.

 

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий