Ужо ў першы навучальны дзень трэцяй чвэрці ў Пятрэвіцкай сярэдняй школе – дзіцячым садзе Навагрудскага раёна прайшло спартыўнае свята, прысвечанае адкрыццю зімовага спартыўнага сезона “Добры дзень, зіма!”.
У рамках свята прайшлі спартыўна-масавыя спаборніцтвы I этапу – школьнага – сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Навучэнцы нашай школы, якія паказалі лепшыя вынікі ў індывідуальным заліку, будуць вылучаны на ўдзел у раённых спаборніцтвах. А пройдуць яны ўжо 14–15 студзеня на базе спартыўна-біятлоннага комплексу ў вёсцы Сялец.
Варта сказаць, што ў малодшай узроставай групе нашу ўстанову будзе прадстаўляць актывістка, мастачка і выдатная спартсменка Дар’я Шастак. Яна – наша зорачка і наша маленькая надзея. У мінулым годзе дзяўчынка прынесла ў скарбонку школы 2-е месца ў спаборніцтве “Снежны снайпер”. Сёлета мы зноў чакаем перамогу.
Леанід ЮШКЕВІЧ,
Настаўнік фізічнай культуры і здароўя
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна