Зіма нясе мноства забаў, у тым ліку і спартыўных. Асаблівае месца сярод іх у санаторным яслях-садзе № 13 Мазыра займае катанне на лыжах.
Перамяшчэнне на лыжах – гэта праца ўсіх груп мышцаў, умацоўваюцца ногі і ступні, развіваюцца каардынацыйныя здольнасці, вынослівасць і, вядома ж, заўсёды мноства ўражанняў і эмоцый у дзяцей і дарослых.
Нашы выхаванцы з велізарным задавальненнем праводзяць зімовыя прагулкі з карысцю для здароўя, з вялікім стараннем і цікавасцю знаёмяцца з новымі відамі рухаў на лыжах, з азартам спаборнічаюць у лыжных гонках.
Хочацца верыць, што спадарыня прырода не перастане нас песціць пухнатым снегам і дазволіць як мага даўжэй атрымліваць асалоду ад зімовых забаў, а таксама ўмацоўваць здароўе нашых выхаванцаў і ў поўнай меры рэалізаваць задачы вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыіпа фізічным развіцці.
Вольга ЛОГВІН,
кіраўнік фізічнага выхавання
санаторнага ясляў-сада № 13 Мазыра