У госці да Зюзі і Завірухі

- 10:29ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Па добрай традыцыі навучэнцы Алекшыцкай сярэдняй школы Бераставіцкага раёна заўсёды атрымліваюць падарункі ад базавай гаспадаркі – РСУП “Алекшыцы”.

Сёлета, дзякуючы нашым шэфам, усе жадаючыя навучэнцы змаглі наведаць раённую рэзідэнцыю Бераст-Зюзі і Спадарыні Завірухі. Казачныя персанажы напярэдадні паездкі ўручылі кожнаму дзіцяці імянны ліст ад Бераст-Зюзі з запрашэннем наведаць рэзідэнцыю.

 

Разам з жыхарамі рэзідэнцыі вучні адправіліся ў цудоўнае навагодняе падарожжа, у магічны свет зімовых таямніц і сакрэтаў. Па старой легендзе, у рэзідэнцыі здарылася бяда: Балотнік разбіў чароўнае люстэрка, а яго часткі раскідаў вакол, што прывяло да вечнага сну спадара Зюзі. Гадзіннік спыніўся, і ёсць верагоднасць, што Новы год можа не наступіць.

Праходзячы квест з заданнямі і выпрабаваннямі на розных пляцоўках, школьнікі спрабавалі адшукаць усё разбітыя часткі люстэрка. Разам са Спадарыняй Завірухай і Дамавіком дзеці пабывалі на пляцоўках Дамавіка, Лазніка, Палявіка, Хлеўніка, Злыдніка, Балотніка.

Прайшоўшы праз усе выпрабаванні і прыгоды, адшукаўшы ўсе часткі люстэрка, школьнікі па старой добрай традыцыі пачалі расказваць навагоднія вершы Бераст-Зюзю, танцаваць вакол святочнай прыгажуні-ёлкі і фатаграфавацца на памяць з героямі. А салодкі пачастунак стаў прыемным бонусам.

Свята атрымалася! Спадзяёмся, навагодні цуд здарыўся з кожным дзіцем.

Т.М.МАТВЕЙЧЫК,
настаўнік пачатковых класаў
Алекшыцкай сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий