Мы бестурботныя, калі пытанне нашай бяспекі звязана з інтэрнэт-зносінамі, лічачы праблему надуманай, а небяспеку перабольшанай. Ці так гэта? Якія небяспекі нас падпільноўваюць у сусветнай павуціне? Як іх пазбегнуць? На гэтыя і іншыя пытанні дапамагла пяцікласнікам знайсці адказ пяцідзённая квест-гульня “Небяспека ў сетцы інтэрнэт”, якая праходзіла ў рамках тыдня прафілактыкі інтэрнэт-залежнасці.
Разам з членамі савета піянерскай дружыны імя Люсі Сечка быў распрацаваны маршрутны ліст на кожны дзень. З самага ранку пяцікласнікіна тэматычных станцыях атрымлівалі цікавыя заданні. Адгадвалі рэбусы і крыжаванкі, лавілі “Стралу Касперскага”, з дапамогай якой пазбаўляліся ад вірусаў. Знаходзілі выхад з сітуацый, у якіх аказваліся сябры з віртуальнага свету. Шукалі пары малюнкаў і вырашалі для сябе, рабіць гэта ці не. Заключнай станцыяй квест-гульні стала класная гадзіна “Жыццё без сацыяльных сетак ці дзевяць спосабаў пазбавіцца ад залежнасці ад інтэрнэту”, падчас якой дзеці працавалі ў групах “Нэтыкі”, “Сеткавікі” і “Ютубікі”.
Цяпер пяцікласнікі разумеюць: каб не згубіцца ў сусветнай павуціне, патрэбна штодня памятаць пра правілы бяспечных паводзін у інтэрнэце.
Вольга БАБРОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 5-га класа
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна