12 і 13 студзеня на базе Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшлі раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер”.
Пазмагацца за званне лепшых стралкоў і лыжнікаў сабраліся дзевяць каманд з устаноў адукацыі Бераставіцкага раёна.
Свята спорту пачалося з урачыстага адкрыцця спаборніцтваў. Падняць настрой і наладзіцца на перамогу юным спартсменам дапамагла песня ў выкананні Арыны Лукашэвіч. Далей юнакоў і дзяўчат чакаў лёгкаатлетычны крос і сапраўдная снайперская стральба.
Пазітыўны настрой, мэтанакіраванасць, імкненне да перамогі дазволілі кожнаму з удзельнікаў адкрыць у сабе новыя магчымасці, а таксама падняцца на прыступку вышэй у сваіх дасягненнях.
Надзея КРАСОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Вялікабераставіцкай сярэдняй школы