Зімовыя гульні пачаткоўцаў

- 22:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Зіма для дзяцей – вясёлая пара года. Яна ў апошні час рэдка радуе нас снегам, але падчас зімовых канікул выпаў доўгачаканы сняжок.

Нам, педагогам, вельмі хочацца выклікаць у дзяцей жаданне рухацца, займацца спортам. І менавіта зіма дае выдатную магчымасць весела і з карысцю для здароўя праводзіць час на свежым зімовым паветры. Таму ў першыя дні трэцяй чвэрці малодшым школьнікам была прапанавана спартыўная праграма “Гульні Зімачкі-зімы”.

Спаборніцтвы пачаліся ў спартыўнай зале з вясёлых эстафет. Затым дзеці крышачку адпачылі, паразгадвалі загадкі пра зіму. Далей усе выйшлі на школьную пляцоўку, дзе пачаліся сапраўдныя зімовыя гульні. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў кожнай эстафеце і атрымалі зарад энергіі і добрага настрою.

Зімовыя забавы не толькі дастаўляюць незвычайную радасць, але і прыносяць карысць здароўю. А бачыць рабят шчаслівымі – гэта лепшая ўзнагарода!

Разалія ЛІТВІН,
класны кіраўнік 3-га класа
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий