Вучні цяпер ведаюць, хто працуе над выпускам газеты

- 10:27ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Школьнікі з групы падоўжанага дня Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна падчас заняткаў даведаліся, як ствараюць газеты.

Цяпер вучні разумеюць, што выпуск новага нумара газеты – гэта вынік працы ўсёй каманды рэдакцыі, людзей самых розных прафесій. Дзеці даведаліся, чым займаюцца журналісты, фатографы, дызайнеры. Стала ім больш зразумелай праца карэктара, вярстальшчыка і рэдактара. І, вядома, яны цяпер ведаюць, што апошняе слова ў любым выпуску застаецца за галоўным рэдактарам газеты.

Пасля знаёмства са структурай газеты, вучні перайшлі да практычнай дзейнасці: прадумвалі выпуск на навагоднюю тэматыку. Школьнікі падзяліліся на дзве каманды, у кожнай выбралі галоўнага рэдактара, назву і тэматыку. Пад кіраўніцтвам рэдактараў праца адразу наладзілася, хутка з’явіліся назвы “Навагодняя газета” і “Калядная газета”. У “Каляднай газеце” журналісты прапанавалі расказаць, як правільна зляпіць снегавіка, а вось аўтары “Навагодняй газеты” напомнілі правілы паводзін на лёдзе зімой.

Сумесная дзейнасць развівае здольнасці дзяцей, творчасць, фантазію, выдумку, прывучае дамаўляцца, працаваць у патрэбным тэмпе і своечасова выконваць заданне.

Святлана ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,
выхавальнік групы падоўжанага дня
Паляцкішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий