Плённае супрацоўніцтва настаўніка і вучня

- 10:11ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Уменне захапіць сваім прадметам вучняў, матывацыя, арыгінальнасць і даступнасць выкладання вучэбнага матэрыялу, даследаванне, пошук цікавых рашэнняў, працавітасць і мэтанакіраванасць – такія якасці характэрныя для педагогаў сярэдняй школы № 5 Смаргоні Святланы Рыгораўны Піліпчук, Яўгеніі Уладзіміраўны Грыц, Кацярыны Фёдараўны Катайкінай, Таццяны Іванаўны Васілеўскай, Раісы Іосіфаўны Захарыч, Людмілы Ільінічны Юрэвіч.

З 11 па 13 студзеня прайшоў III этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Сярод удзельнікаў, якія прадстаўлялі Смаргонскі раён, былі і вучні сярэдняй школы № 5, якія ўнеслі дастойны ўклад у скарбонку дасягненняў нашага раёна.

Дыпломам I ступені па біялогіі ўзнагароджана вучаніца 9 “А” класа Майя Мінкевіч (настаўнік – С.Р.Піліпчук).

Вучань 9 “Б” класа Максім Кучко стаў прызёрам алімпіяды па матэматыцы і атрымаў дыплом II ступені (настаўнік – К.Ф.Катайкіна). Удзельніца алімпіяды па хіміі Дзіяна Белабокая, вучаніца 9-га класа, атрымала дыплом III ступені (настаўнік – А.У.Грыц). Ангеліна Нікалаева, удзельніца алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, дадала ў скарбонку дасягненняў дыплом III ступені (настаўнік – Т.І.Васілеўская)

Дастойнае выступленне на алімпіядзе па матэматыцы Дзяніса Гарайнава, вучня 11-га класа (настаўнік – Р.І.Захарыч) і Мікіты Елаша, вучня 8 “А” класа (настаўнік – К.Ф.Катайкіна), на алімпіядзе па астраноміі Арцёма Брадзінскага, вучня 8 “Г” (настаўнік – Л.І.Юрэвіч) адзначана граматамі.

Калектыў нашай школы ганарыцца дасягненнямі вучняў і педагогаў і віншуе іх з заслужанымі ўзнагародамі. Штодзённая праца, якая застаецца нябачнай для іншых, часцяком не меней важная, чым бачны вынік, – цікавыя ўрокі, даследаванні, новыя ідэі, а галоўнае – плённае супрацоўніцтва настаўніка і яго вучня.

Валянціна ЧУНКЕВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий