Маленькія героі вялікай вайны

- 19:04ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках месячніка патрыятычнага выхавання, які традыцыйна праводзіцца ў Любчанскай сярэдняй школе ў лютым, вучні 6-га класа прынялі ўдзел у гадзіне памяці “Маленькія героі вялікай вайны”.

Мерапрыемства было прысвечана адразу дзвюм датам, што адзначаюцца ва ўсім свеце: 8 лютага – Дзень памяці юнага героя-антыфашыста і 12 лютага – Міжнародны дзень дзяцей-салдат.

Шасцікласнікі падрыхтавалі паведамленні пра гісторыю ўзнікнення гэтых памятных дат, пазнаёміліся з лёсамі падлеткаў-герояў, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны побач з дарослымі змагаліся за свабоду роднай зямлі.

Дзеці ўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабе франтавога ліста-трохвугольніка і напісалі лісты тым, хто “назаўсёды застанецца маладым”.

Напрыканцы мерапрыемства вучні ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Удзел у мерапрыемстве даў дзецям магчымасць яшчэ раз адчуць, што шчасце жыць пад мірным небам заваявана вельмі вялікай цаной і што галоўная задача сённяшняга пакалення – захаваць гэты мір.

Валянціна ВЕЕЎНІК,
класны кіраўнік 6-га класа
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий