Узнагарода па заслугах

- 13:49ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Стыпендыі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага фонду міра ўручылі напрыканцы студзеня прадстаўнікам таленавітай моладзі. Сярод узнагароджаных – Валянціна Матусевіч, вучаніца 11-га класа Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.

Адзінаццацікласніца Валянціна – старанная вучаніца, прэзідэнт школьнага вучнёўскага парламента “Феміда”, актыўны арганізатар агульнашкольных мерапрыемстваў, пастаянная ўдзельніца раённых і абласных конкурсаў дэкламатараў польскай і беларускай паэзіі, з якіх заўсёды вяртаецца з узнагародамі. Дзяўчынка сур’ёзна займаецца даследчай дзейнасцю. У мінулым годзе яна стала пераможцай абласных навукова-даследчых канферэнцый “Крыштальная Альфа” (секцыя “Грамадазнаўства”) і “Край Гарадзенскі”. Вучаніца актыўна ўдзельнічае ў алімпіядным руху, з’яўляецца прызёрам другога этапу рэспубліканскіх алімпіяд па рускай мове і грамадазнаўстве.

У нашай школе гэта другая ўзнагарода ад фонду міра. Першым уладальнікам такой стыпендыі стаў выпускнік 2020 года Ігар Каспер.

Алена РУСЯЛЕВІЧ,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий