Школьная газета – ініцыятыва сяброў патрыятычнага клуба “Гонар”

- 14:59ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Ёдкаўскай сярэдняй школе Лідскага раёна штомесяц выходзіць школьная газета “Вялікі перапынак”. Працуюць над газетай старшакласнікі, якія ўваходзяць у школьны патрыятычны клуб “Гонар”. Юныя карэспандэнты не на словах ганарацца сваёй установай адукацыі і малой радзімай. А яшчэ – многа робяць для яе росквіту.

Адна з рэалізаваных ініцыятыў – выпуск газеты. Некалькі гадоў назад ідэю стварэння школьнай перыёдыкі падтрымала завуч па выхаваўчай рабоце Таццяна Дзень. Кіруе працай настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Алена Лаўрэнцьева.  

Кожны новы нумар – старонка з жыцця школы. У газеце можна прачытаць пра працу гурткоў, спартыўныя падзеі, дасягненні вучняў і настаўнікаў, інтэрв’ю з цікавымі людзьмі раёна, землякамі, навіны класных калектываў, розныя актуальныя мерапрыемствы. Знаходзіць адлюстраванне ў газеце гісторыя нашай старонкі, Бацькаўшчыны. Тут вучні пішуць свае першыя вершы, апавяданні. Дырэктар школы расказвае пра планы развіцця ўстановы адукацыі на будучыню. І ўвогуле, любы вучань нашай школы можа ўбачыць сябе ў “Вялікім перапынку”. Таму і збірае чарговы яе выпуск цэлыя класы ў фае школы.

Пяцікласнікі з вялікай цікавасцю пагарталі падшыўку школьнай газеты на інфармацыйнай гадзіне “Я і мая школа” у межах адукацыйнага праекта “ШАГ”, да якога ўпершыню далучыліся ў гэтым навучальным годзе. Дзеці прыйшлі да высновы, што тыя вучні-старшакласнікі, якія працуюць карэспандэнтамі над газетай, – сапраўдныя патрыёты, бо ў кожным артыкуле адчуваецца іх любоў і замілаванне да таго, пра што яны пішуць.

А мне, гледзячы на нашых пяцікласнікаў, падумалася: добрая расце змена старшакласнікам, бо іх сапраўды хвалююць тэмы, якія ўздымае школьная газета.

Таццяна МАРЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Ёдкаўскай сярэдняй школы
Лідскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий