У Пятрэвіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна пад кіраўніцтвам Наталлі Беразоўскай працуе аб’яднанне па інтарэсах “Фантазія”.
Сюды прыходзяць дзеткі, якія зацікаўлены мастацівам і любяць маляваць. А хто з нас у дзяцінстве не марыў ствараць прыгожае, малюючы свае ідэі і эмоцыі на палатне ці хаця б на паперы?!
Шасцікласніца Даша Шастак гурток наведвае з першага класа і ўжо стварыла шмат цікавых твораў. Адна з апошніх работ Дашы носіць назву “Топ зімовых праблем”. У ёй дзяўчынка з гумарам распавяла пра меры бяспекі ў зімовы перыяд, пра неабходнасць быць асабліва асцярожнымі.
Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна