Тыдзень прафарыентацыі ў Лелюкінскай школе

- 13:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У падлеткавым узросце перад юнакамі і дзяўчатамі паўстае пытанне, які жыццёвы шлях выбраць, куды пайсці вучыцца. Менавіта для таго каб дапамагчы зарыентавацца ў багатым спісе сучасных прафесій, у Лелюкінскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Іўеўскага раёна штогод праводзіцца тыдзень прафарынтацыі.

З 8 па 13 лютага для навучэнцаў ладзіліся сустрэчы з працоўнымі калектывамі нашага аграгарадка і выпускнікамі нашай школы, праводзіліся майстар-класы, экскурсіі на прадпрыемствы, трэнінгі, віктарыны, тэсты.

Цікавай і запамінальнай для школьнікаў стала сустрэча з выпускніком нашай школы, а цяпер ужо курсантам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Паўлам Сушчынскім. Юнак расказаў пра асаблівасці навучання ў акадэміі і курсантскае жыццё. З дапамогай фатаграфій, прэзентацыі і відэаролікаў будучыя абітурыенты завочна зрабілі экскурсію па акадэміі. Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя змаглі задаць пытанні, якія іх турбавалі.

Яшчэ адна цікавая сустрэча адбылася з выпускніцай нашай установы, а цяпер студэнткай БДПУ імя Максіма Танка Таццянай Пашэль. Яна таксама расказала пра асаблівасці паступлення, разнастайнасць факультэтаў, навучанне ва ўніверсітэце і ўмовы пражывання ў студэнцкім інтэрнаце. Трэба адзначыць, што выпускнікі нашай школы часта выбіраюць педагагічныя спецыяльнасці, і аповед Таццяны зацікавіў многіх.

З майстар-класаў, па словах навучэнцаў, найбольш уразіў і запомніўся той момант, калі падлеткам прадставілася магчымасць папрацаваць за прылаўкам магазіна і адчуць працоўную атмасферу, а таксама магчымасць раскласці прадукцыю на стэлажах.

Тыдзень прафарыентацыі закончыўся. За гэты час старшакласнікі змаглі знайсці адказы на пытанні, якія іх турбавалі, зарыентавацца ў багатым спісе прафесій, вызначыцца з напрамкам, па якім неабходна рухацца.

Аксана РЭВІНСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий