У сярэдняй школе № 66 Гомеля прадставілі кніжную выставу па творчасці Івана Мележа.
Адным з беларускiх пiсьменнiкаў, што любіў сваё роднае Палессе, сваю родную бацькаву зямлю быў наш зямляк, ураджэнец Гомельскай вобласцi, народны пiсьменнік Беларусi Іван Паўлавiч Мележ.
Напярэдаднi стогадовага юбiлею з дня нараджэння майстра слова для навучэнацаў школы быў праведзены агляд яго творчасцi “Героі Мележа”.
Школьнiкi даведалiся, што Іван Мележ – лаўрэат шматлікіх літаратурных і дзяржаўных прэмій, аўтар раманаў, аповесцей і апавяданняў, п’ес, сцэнарыяў да тэлеспектакляў, кінасцэнарыяў. У сваіх творах ён паказаў будні сваіх герояў, іх клопат пра кавалак хлеба, пра дабрабыт сям’і. Не абмінуў сваёй увагай і традыцыйныя святы беларусаў, адпачынак і забавы моладзі, выхаванне дзяцей.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Іван Мележ: мужны і чалавечны”, на якой прадстаўлены збор твораў, асобныя творы аўтара, кнiгi i артыкулы пра жыццёвы i творчы шлях народнага пiсьменнiка.
Ала ПРАТАСАВА
загадчык бiблiятэкi
сярэдняй школы № 66 Гомеля