Гучыць беларуская мова ў дзіцячым садзе

- 16:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў яслях-садзе № 8 Смаргоні з 15 па 19 лютага прайшоў тэматычны тыдзень, прысвечаны роднай мове, фальклору, гісторыі роднага краю.

Для дзяцей прайшоў конкурс малюнкаў “Беларускія казкі для самых маленькіх”, педагогі арганізавалі выставу кніг беларускіх пісьменнікаў пад назвай “Пачытай мне, мама”, фотавыставу “Цытуй, чытай, спявай…”.

Таксама выхавальнікі правялі з дзецьмі шэраг тэматычных размоў, гутарак, заняткаў, гулялі разам з выхаванцамі ў цікавыя беларускія народныя гульні, чыталі казкі на роднай мове. А для бацькоў былі распрацаваны і праведзены кансультацыі “Размаўляй са мной па-беларуску”.

Усе запланаваныя мерапрыемствы былі падпарадкаваны адной галоўнай мэце: садзейнічаць папулярызацыі выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, выхоўваць любоў да роднай мовы, нагадаць пра тое, што мы беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца мова беларуская.

Наталля КАНАВАЛАВА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 8 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий