Свята народнай творчасці з Лявоніхай

- 11:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Цырынскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Карэліцкага раёна праводзіцца тыдзень беларускай мовы, у рамках якога вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у свяце народнай творчасці “Жывая вада беларускіх крыніц”.

У госці да дзяцей завітала бабуля Лявоніха, якая прыйшла на сустрэчу з рознымі забаўкамі. Дзеці з задавальненнем адгадвалі беларускія загадкі, успомнілі народныя прыказкі і прымаўкі, гулялі ў народныя гульні. А як прыгожа гучалі вершы на беларускай мове! А калі пачаткоўцы заскакалі “Крыжачок”, на месцы не мог уседзець ніхто!

Пасля свята дзеці доўга не разыходзіліся: успаміналі, абмяркоўвалі, задавалі пытанні Лявонісе.

Галіна ЗІНЧАНКА,
настаўнік пачатковых класаў
Цырынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий