У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў Давыд-Гарадоцкім яслях-садзе прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне павагі да культурнай спадчыны беларускага народа і беражлівых адносін да роднай мовы.
Музычны кіраўнік М.У.Шыкунец і выхавальнікі А.В.Ажог і Н.Г.Бразоўская запрасілі дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту ў цікавае пазнавальна-музычнае падарожжа па роднай мове, падчас якога яны спыняліся на прыпынках і знаёміліся з рознымі мовамі, разважалі, для чаго неабходна мова, чаму адно слова можа мець некалькі значэнняў, што азначаюць імёны і інш. Дзеці ігралі на музычных інструментах, удзельнічалі з выхавальніцай А.І.Сеген у сюжэтна-ролевай гульні “Беларуская хатка”, дзе замацавалі веды пра нацыянальныя традыцыі, гістарычную спадчыну і інш.
Падарожжа прывяло выхаванцаў у міні-музей “Кірмаш рамёстваў”.
Выхавальнік А.В.Колбік правяла з дзецьмі сярэдняга дашкольнага ўзросту гутарку “Наша родная мова”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем спявалі, танцавалі, ігралі на музычных інструментах, а самае галоўнае – даведаліся пра значэнне незнаёмых беларускіх слоў.
У рамках Міжнароднага дня роднай мовы былі аформлены тэматычныя выставы і куткі. Бацькі атрымалі памяткі “Вучымся размаўляць па-беларуску разам” і “Беларуская мова”.
Падобныя мерапрыемствы адыгрываюць важную ролю ў выхаванні любові дзяцей да роднага слова, павышэнні цікавасці да нацыянальнай культуры, пашырэнні ведаў пра гісторыю Радзімы.
Ганна ХАРАШУН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Давыд-Гарадоцкага ясляў-сада
Столінскага раёна