Дыдактычная гульня як сродак развіцця беларускага маўлення

- 16:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, а іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Наш дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы з’яўляецца беларускамоўнай установай, мы шмат увагi надаем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.

Гутарковае беларускае маўленне дзяцей фарміруецца ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў з выхавальнікам, на занятках па развіццi беларускага маўлення, а таксама ў размове паміж сабой.

Значнае месца ў далучэннi дзяцей да беларускай культуры, мовы мае арганiзацыя тэматычнага асяроддзя. З гэтай мэтай у кожнай группе дашкольнай установы выхавальнiкi абсталявалі куткі “Мая радзіма – Беларусь”, змест якіх адпавядае ўзросту выхаванцаў. Таксама ў кожнай группе створаны кнiжныя куткi, падабраны перыядычныя выданнi. Для правядзення заняткаў па замацаванні ведаў па беларускай мове вырабляем альбомы, лэпбукі. Сярод існуючых – “Мой край завецца Беларуссю”, “Мая малая Радзіма – Зэльва”, “Мая сям’я”, “Вусная народная творчасць”, “Беларускі фальклор”, “Беларуская кухня” і інш.

Ва ўстанове для знаёмства дзяцей з гісторыяй сваіх продкаў, іх жыццём і працай абсталяваны музейны пакой “Беларуская хатка”. Азнаямленне са старонкамі гісторыі ў выглядзе гутарак, дыдактычных гульняў дазваляе паказаць адметнасць беларускай зямлі, побыт яе жыхароў мінулых стагоддзяў, растлумачыць, адкуль пайшлі беларусы, расказаць пра выхаванне імі дзяцей.

Асаблiвую ўвагу ў рабоце з дашкольнікамі педагогі надаюць выкарыстанню дыдактычных гульняў і дапаможнікаў.

У рамках святкавання тыдня беларускай мовы ва ўстанове прайшло пасяджэнне Школы педагагічнага майстэрства, дзе адбылася прэзентацыя вырабленых педагогамі ўстановы дыдактычных гульняў і дапаможнікаў па развіцці ў дзяцей беларускамоўнага маўлення.

Прэзентаваліся настольныя дыдактычныя гульні “Поры года”, “Музычныя беларускія гульні”, “Што гатуюць у Беларусі”, “Скарбонка смачных слоў”, “Беларускі арнамент” і інш. Мэтай і задачамі іх з’яўляецца ўдасканаленне і замацаванне ўяўленняў выхаванцаў пра традыцыйныя прадметы народнай творчасці, фарміраванне цікавасці да роднай мовы і жаданне авалодаць ёю, навучанне з дапамогай загадак устанаўліваць і разумець сувязi паміж назвамi прадметаў, іх прыметамi і функцыянальнымі магчымасцямі, а таксама выхоўванне ў дзяцей агульнай эстэтычнай культуры, мастацкага густу, павагі і беражлівых адносін да каштоўнасцей нацыянальнай культуры.

Таццяна КАРАВАЙЧЫК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий