Падарункi для тат i дзядуляў

- 18:41ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Абаронца ёсць у кожнай сям’і, і не адзін: дзядулі, дзядзькі, старэйшыя браты і, вядома ж, нашы любімыя таты. Таму выхаванцы сярэдняй групы ясляў-сада № 10 Навагрудка рыхтаваліся да гэтага свята загадзя, каб нікога не абдзяліць сваёй увагай і падарункамі.

Спачатку дзецям было прапанавана праслухаць верш “Свята мужчын”, аповед выхавальніка пра армію, салдат, паглядзець тэматычныя ілюстрацыі і фатаграфіі, а таксама серыю са знаёмага мультфільма “Смяшарыкі: 23 лютага”. Так хлопчыкі і дзяўчынкі паглыбілі свае веды пра свята абаронцаў Айчыны, успомнілі, што такое смеласць, адвага, высакароднасць і мужнасць.

Пасля мы прыступілі да вырабу падарункаў. Выхаванцы вельмі старанна выбіралі, што ж падарыць любімым татам і дзядулям, і вырашылі зрабіць некалькі падарункаў. Дзеці змайстравалі незвычайны “Куфар з інструментамі” і віншавальныя паштоўкі ў тэхніцы арыгамі “Татаў касцюм”.

Дзеткі акуратна і старанна рыхтавалі падарункі, усе яны атрымаліся крэатыўныя і эксклюзіўныя. А яшчэ малыя завучылі невялікi верш для віншавання, каб уручэнне падарункаў было ўрачыстым і запамінальным.

Вераніка БОГУШ,
кіраўнік гуртка “Умелыя ручкі”
ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий