Напярэдадні свята абаронцаў Айчыны выхаванцы дашкольнай групы Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна прыняліся актыўна рыхтавацца да таго, каб павіншаваць сваіх блізкіх.
Для таго каб зацікавіць дзяцей і настроіць на святочны лад, на занятках праводзілася папярэдняя работа: разглядаліся ілюстрацыі, праводзіліся тэматычныя гутаркі, састаўляліся творчыя апавяданні, праглядаліся тэматычныя мультфільмы. Малыя з задавальненнем развучвалі вершы, песні, рыхтавалі падарункі сваімі рукамі для самых блізкіх і дарагіх людзей.
Вынікам праведзенай працы з’явілася цёплае і ўтульнае мерапрыемства для тат і дзядуль “Падарунак для любімых”, на якім хлопчыкі і дзяўчынкі раскрылі і паказалі ўсе свае таленты. І няхай рухі іх былі яшчэ не зусім зграбныя, а словы ў вершах блыталіся і забываліся, але ўсё гэта было ад шчырага сэрца і з любоўю.
Алена ЧУРЭЙНА,
выхавальнік рознаўзроставай групы
Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна