23 лютага ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Смаргоні прайшло спартыўнае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны “Волатаўскія спаборніцтвы”.
Удзел у спаборніцтвах прымалі дзеці старшых груп, якія падзяліліся на дзве каманды – “Лётчыкі” і “Сувязісты”. Маленькім будучым абаронцам трэба было праявіць сябе ў спрыце, сіле, смеласці, знаходлівасці. Каманды выказалі адно аднаму прывітанні, а далей пачаліся вясёлыя выпрабаванні. Дашкольнікі сапернічалі ў эстафетах “Пакет данясення”, “Паветраны дэсант”, “Сапёры”, “Падбі штаб”, “Лётчыкі-пералётчыкі”.
Хлопчыкі ўпэўнена змагаліся за перамогу, а вялікую падтрымку ім аказвалі балельшчыцы – сяброўкі нашых будучых салдат. Дзяўчынкі, дарэчы, таксама былі ўцягнуты ў свята – для іх правялі гульню “Сігнальшчыкі”.
У зале панавалі смех, шум і весялосць. Усе ўдзельнікі засталіся задаволеныя спартыўным святам, атрымалі добры зарад энергіі і вялікае задавальненне ад гульні. На заканчэнне свята ўсім уручылі салодкія падарункі і віншавальныя паштоўкі.
Вольга ПЯТКЕВІЧ,
кіраўнік фізічнага выхавання
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Смаргоні