Жывое ў вяках беларускае слова

- 16:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Беларуская зямля – зямля бацькоў, дзе спрадвек гучала беларуская мова. Таму не дзіўна, што тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Іўеўскай сярэдняй школе прайшоў пад дэвізам “З любоўю да роднага слова”.

На нейкі час вучні нашай школы сталі ўдзельнікамі і арганізатарамі розных мерапрыемстваў. Усім была прадстаўлена магчымасць раздзяліць радасць поспеху, удзельнічаць самім у мерапрыемствах ці ў якасці гледачоў суперажываць сваім аднакласнікам.

Для вучняў 3–4-х класаў была праведзена анлайн-віктарына знаўцаў беларускай мовы “Вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая!” Падчас мерапрыемства дзеці здзейснілі падарожжа па маршруце “Ведаю – умею – магу”. У віктарыне ўдзельнічалі тры каманды. Вельмі горача было падчас гульні: кожнаму хацелася перамагчы. Займальны характар заданняў нікога не пакінуў убаку, усе праяўлялі актыўнасць і зацікаўленасць. Але перамога засталася за камандай вучаніц 4-га класа.

Пакуль жыве мова – жыве памяць нашых продкаў, якія жылі на гэтай зямлі. Творы Івана Шамякіна, Івана Мележа, Кандрата Крапівы будзе перачытваць яшчэ не адно пакаленне, і конкурс дэкламатараў гэта даказаў. Вучні 5–8-х класаў чыталі на памяць неўміручыя байкі Кандрата Крапівы “Ганарысты Парсюк”, “Мядзведзі”, “Дзед і баба”, “Пра цыгана і кабылу”.

Навучэнцаў 10–11-х класаў настаўнікі запрасілі на вусны часопіс “Гонар зямлі палескай”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа. Гучалі ўспаміны пра пісьменніка, урыўкі з яго твораў. Але перш чым загарнуць апошнюю старонку часопіса, увазе старшакласнікаў быў прапанаваны буктрэйлер па матывах хронікі “Людзі на балоце”.

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у чэленджы “Мова”, дзе чыталі на памяць творы беларускіх класікаў.

Тыдзень, прысвечаны беларускай мове і літаратуры, прайшоў насычана, займальна і цікава. А далей… далей на кожным сваім уроку настаўнікі беларускай мовы і літаратуры вучаць дзяцей разважаць, даносяць да кожнага з іх жывое беларускае слова.

 

Разалія САФАРЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовыі літаратуры
Іўеўскай сярэдняй школы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий