Вучым дашкольнікаў гульні ў шашкі

- 16:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Даволі часта ў дарослых узнікае пытанне чым заняць дзіця, каб пераключыць яго ўвагу з тэлевізара, камп’ютара, тэлефона. З гэтай задачай выхавальнікам ясляў-сада № 8 Смаргоні дапамог справіцца шашачны турнір.

Спачатку навучальнага года педагогі паставілі перад сабой мэту: пазнаёміць і навучыць выхаванцаў гульні ў шашкі, прыцягнуць да сумеснага навучання бацькоў, якія адгукнуліся на прапанову і арганізавалі гульні дома ў вольны час.

Вучылі ў гульнявой і займальнай форме, чаргавалі элементы тэарэтычнай і практычнай навізны з гульнявымі і спаборніцкімі навыкамі. У кожнай гульні ў шашкі звярталі ўвагу дзяцей на думку пра тое, што дасягненне спартыўнага поспеху магчыма пры наяўнасці настойлівасці і працавітасці, штодзённых трэніровак.

У лютым, у рамках правядзення абласных і рэспубліканскіх спартыўных мерапрыемстваў па шашках і шахматах у Беларусі, на базе ясляў-сада № 8 Смаргоні быў праведзены шашачны турнір “Чорныя і белыя” сярод выхаванцаў старшай групы № 11. Турнір праходзіў у некалькі этапаў. На першым этапе спаборніцтваў прынялі ўдзел усе жадаючыя, у другі тур прайшлі пераможцы, а ў фінале змагаліся толькі самыя моцныя. У парных спаборніцтвах паказалі свае ўменні і здольнасці як хлопчыкі, так і дзяўчынкі. Кожнаму дзіцяці давялося адчуць спаборніцкі дух.

Па завяршэнні турніру актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны падзякамі за старанні і імкненне стаць пераможцам.

Валянціна ЖУК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 8 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий