Вялікія і маленькія абаронцы

- 17:17ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму вельмі цесна звязана са святам Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У старшай групе Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы гэтаму святу быў прысвечаны цэлы тыдзень.

На працягу тыдня выхаванцы пазнаёміліся з рознымі творамі пра салдат, пра мужных і адважных людзей, якія сваім прыкладам паказваюць неабходнасць клапаціцца не толькі пра сваю Радзіму, але і пра тых, хто меншы і слабейшы за цябе, пра свах блізкіх, родных, сяброў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра ваенныя прафесіі, розную ваенную тэхніку, якая, як ужо зразумелі дзеці, выконвае ахоўную функцыю, дае нам пачуццё ўпэўненасці ў сваёй бяспецы.

Сумесна з выхавальнікам дзеці ўпрыгожылі групавы пакой рознакаляровымі самалётамі, якія “ляцяць” па блакітных аблоках. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі ў падарунак сваім татам прыгожыя папяровыя кубачкі.

На працягу тыдня выхаванцы прыносілі ваенныя і армейскія фотаздымкі сваіх татаў, дзядуляў і іншых сваякоў. З захапленнем яны распавядалі сваім аднагрупнікам пра тое, што расказалі ім нядаўна тата або дзядуля пра армію, пра нейкія цікавыя здарэнні або ўчынкі. Вынікам гэтай працы была фотавыстава “Аты-баты, ішлі салдаты, а тыя салдаты – нашы дзеды і таты”.

23 лютага для хлопчыкаў старшай групы была праведзена забава “Супер-хлопчыкі”. Выхаванцы спаборнічалі паміж сабой у спрыце, кемлівасці, вытрымцы. Дзяўчынкі павіншавалі сваіх сяброў вершамі. У канцы ўсе ўдзельнікі забавы былі ўзнагароджаныя медалямі.

Алена БІСЛЮК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы
Смаргонскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий