Каб “ШАГ” стаў сапраўдным крокам

- 12:38ШАГ

 

У Валеўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна вучні 5–7-х класаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” абмяркоўвалі тэму “Я і грамадства”.

Сярод значных палітычных падзей краіны, якія адбыліся ў лютым, вучні назвалі VI Усебеларускі народны сход і прадставілі матэрыял пра яго ўдзельнікаў ад Навагрудчыны.

Важным момантам для маленькіх грамадзян стаў аўдыямост з Аляксандрам Сонгіным, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, членам Пастаяннай камісіі па заканадаўстве.

Адзінству народа, безумоўна, садзейнічаюць нацыянальная культура і традыцыі. “Музей у чамадане”, у якім змяшчаліся экспанаты не толькі Вялікай Айчыннай вайны, афганскай вайны, але і вайны 1812 года, дапамог вызначыць асаблівасці менталітэту беларускага народа: міралюбства і любоў да Радзімы, надзейнасць і мужнасць, самаахвярнасць, працавітасць і беражлівасць.

Падмуркам нашага адзінства з’яўляецца талерантнасць. Пра тое, што ў нашай краіне на працягу стагоддзяў побач жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей і рэлігій, расказаў настаяцель храма аграгарадка Валеўка Ілля Герасімук.

Госцем мерапрыемства стала настаўніца беларускай мовы і літаратуры, пераможца раённага конкурса “Лепшы па прафесіі” А.А.Жукоўская, якая акцэнтавала ўвагу на ролі школы ў фарміраванні лепшых грамадзянскіх якасцей моладзі.

У ходзе этапу “Мы дзейнічаем” вучні 5-га класа арганізавалі працу “Кніжкінай бальніцы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з 6-га класа запісалі ўспаміны воіна-афганца У.Ф.Крывіцкага, якія папоўняць экспазіцыю Народнага гісторыка- краязнаўчага музея.

Сямікласнікі, як самыя старэйшыя, аказалі дапамогу ветэрану педагагічнай працы Л.І.Чыж ва ўборцы снегу.

У выніку наш “ШАГ” стаў сапраўдным крокам да актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства.

Т.М.СУРАГА,
класны кіраўнік 5-га класа
Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий