Дзень бяспекі ў жухавіцкай школе

- 12:09ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні адзінага дня бяспекі ў Жухавіцкай сярэдняй школе Карэліцкага раёна, як і па ўсёй Беларусі, праводзіўся комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні надзвычайных сітуацый.

У кожнай школе існуе свая сістэма, створаная з улікам колькасці вучняў, блізкасці небяспечных аб’ектаў і іншых фактараў. Падабенства ў адным: паколькі навучанне асновам бяспекі жыццядзейнасці вядзецца на працягу года, гэты дзень уяўляе сабой шматэтапныя выніковыя заняткі, на якіх замацоўваюцца атрыманыя веды.

Так, малодшыя школьнікі праглядзелі і абмеркавалі мультфільм “Чароўная кніга МНС”, вучні 5–6-х класаў – фільм “Школа бяспекі”. А вучні 3–4-х класаў здзейснілі падарожжа па Алеі бяспекі разам з настаўнікамі вучэбнага прадмета “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”.

Для навучэнцаў 7–11-х класаў была праведзена квест-гульня “Школа бяспекі”. Мэта гульні – фарміраванне ў вучняў свядомых адносін да пытанняў асабістай і грамадскай бяспекі, практычных навыкаў і ўменняў паводзін у экстрэмальных сітуацыях, імкнення да здаровага ладу жыцця.

Школьнікі падарожнічалі па станцыях “Эвакуацыя – дымавая заслона”, “Цішэй едзеш – далей будзеш”, “Першая дапамога”, “Бяспека і абарона чалавека ў надзвычайных сітуацыях”, “Электрабяспека”. Па выніках гульні пераможцы атрымалі граматы.

У школе быў арганізаваны конкурс малюнкаў, у якім вучні 1–11-х класаў прынялі актыўны ўдзел, а таксама аформлена выстава “Бяспека вачыма дзяцей”.

У завяршэння дня бяспекі ва ўстанове прайшла адпрацоўка плана эвакуацыі.

Наталля ГУРЫН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Жухавіцкай сярэдняй школы
Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий