Піянеры сярэдняй школы № 5 Навагрудка ўзялі актыўны ўдзел у пятым этапе піянерскага конкурса “Экатымураўцы” пад назвай “Вада”.
Вучні пераканаліся, што вада – гэта выдатны аб’ект для правядзення эксперыментаў. Яркімі, цікавымі і адначасова лёгкімі атрымаліся досведы дзяцей у хатніх умовах. Піянеры будавалі каляровыя прыступкі, ладзілі рознакаляровы дождж з дапамогай пены для галення і нават змаглі намаляваць у талерцы вясёлку. Таксама юныя даследчыкі стварылі фільтр з марлі і ватных тампонаў. І як было прыемна сачыць за тым, як з бруднай вадкасці ў ёмістасць пераліваецца амаль празрыстая вада.
Чарговы этап конкурса паспяхова выкананы. Але піянеры з нецярпеннем чакаюць новых конкурсаў, цікавых адкрыццяў і бліскучых перамог.
ЮліяГАЙДУК,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 5 Навагрудка