Віртуальнае падарожжа па Навагрудку

- 11:11ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Выхаванцы старшых груп дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка адправіліся ў віртуальнае падарожжа па Навагрудку.

Дзеці акунуліся ў гісторыю горада, пабылі ў гістарычна знакавых месцах: на Замкавай гары, кургане бессмяроцця Адама Міцкевіча, гары Міндоўга. Выхаванцы пазнаёміліся с гісторыяй вянчання князя Ягайлы з Сафіяй Гальшанскай у фарным касцёле, даведаліся, дзе раней у горадзе знаходзіліся тарговыя рады, як узнік музей Адама Міцкевіча і шмат іншага.

Таксама педагогі пагутарылі з дзецьмі пра важныя сацыяльныя аб’екты, якія знаходзяцца ў горадзе. Пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з прадпрыемствамі горада і прадукцыяй, якую яны выпускаюць.

Напрыканцы падарожжа сваю любоў да роднага горада дзеці выказалі, прымацаваўшы бумажныя сэрцайкі на вялікае сэрца з выявай Навагрудка.

Нашы выхаванцы праявілі непадробны інтарэс да мінулага і сучаснага свайго роднага горада, з цікавасцю адкрывалі для сябе яго таямніцы. Такія заняткі вельмі неабходныя ў дзіцячым садку, таму што любоў да Радзімы пачынаецца з любові да свайго роднага горада.

Кацярына БУІНСКАЯ,
педагог сацыяльны
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий