Актуальна для нашага часу

- 12:51МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Як абараніць сябе ад паветрана-кропельных інфекцый? Менавіта на гэтае пытанне шукалі адказ педагогі ясляў-сада № 61 Магілёва ў аб’яўленым ва ўстанове конкурсе на лепшую кароткатэрміновую даследчую працу. На гэтую тэму таксама быў праведзены тыдзень бяспекі пад дэвізам Віруса мы не баімся, ад яго абаранімся!.

Мэтай мерапрыемстваў быў паказ таго, як простыя гігіенічныя працэдуры не толькі дапамагаюць папярэдзіць заражэнне арганізма вірусамі і інфекцыямі, але робяць наша жыццё больш камфортным, прыемным і бяспечным. На працягу ўсяго тыдня з выхаванцамі праводзіліся гутаркі, рухомыя, дыдактычныя і сюжэтныя гульні, разглядаліся ілюстрацыі.

Педагогі ўстановы прымалі ўдзел у конкурсе. Яніна Курлянкова праявіла крэатыўнасць у выбары тэмы працы. Выхавальнік правяла з хлопчыкамі і дзяўчынкамі сярэдняй групы даследаванне на тэму “Што хаваецца пад маскай?”. Мэтай працы было вывучэнне эфектыўнасці выкарыстання масак для абароны ад паветрана-кропельных інфекцый. Дзеткам было прапанавана правесці займальныя эксперыменты з некалькімі відамі масак. Увазе дзяцей прапанавалі рэспіратар, маску медыцынскага прызначэння, а таксама вырабленыя разам з бацькамі тканкавую, ватна-марлевую, вугальную, марлевую маскі.

На працягу тыдня ў групе праводзілі даследаванні: тэставалі вырабы на прапусканне святла, вады, аэразолю. Дзеці і іх бацькі з цікавасцю ўдзельнічалі ў правядзенні эксперыментаў. Сумеснымі намаганнямі мы зрабілі ўсё магчымае, каб абараніць сябе і ўсіх навакольных людзей ад паветрана-кропельных інфекцый!

Аналіз вынікаў паказаў, што найбольш эфектыўнымі з’яўляюцца маскі медыцынскага прызначэння і вугальная.

Дзеці зрабілі выснову, што выкарыстанне маскі – недастатковае мерапрыемства для абароны ад мікробаў, якія знаходзяцца ў навакольным асяроддзі. Неабходна праводзіць штодзённую вільготную ўборку, часта праветрываць памяшканне, мыць рукі з мылам, асабліва пасля прагулак.

Ліна ЛЯВОНЕНКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 61 Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий