“І жартам, і сур’ёзна”

- 11:39МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Тэатралізаваная вечарына “І жартам, і сур’ёзна”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы, прайшла ў сярэдняй школе № 7 Магілёва. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 6–9-х класаў. Таксама былі запрошаны і госці: адміністрацыя ўстановы, настаўнікі і бацькі навучэнцаў.

Праграма вечарыны была вельмі насычанай. У самым пачатку навучэнцы старонку за старонкай гарталі віртуальную кнігу творчасці Кандрата Крапівы, якая суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй. Вучні 9-га класа пазнаёмілі прысутных з малавядомымі фактамі з жыцця пісьменніка. Вучні 8-га класа знайшлі выказванні беларускіх аўтараў пра творчасць Кандрата Крапівы.

А затым пачалася самая цікавая і творчая частка мерапрыемства. Дзевяцікласнікі падрыхтавалі інсцэніроўку байкі “Дыпламаваны баран”, а вучні 8-га класа з творчым запалам праінсцэніравалі байку “Дзед і баба”. Навучэнцы 6-х класаў выразна і пранікнёна чыталі сатырычныя вершы Кандрата Крапівы.

З асаблівай цікавасцю вучні і запрошаныя госці выконвалі творчыя заданні. Ім выпала правільна суаднесці пачатак і канец назваў баек пісьменніка, выбраць назвы п’ес Кандрата Крапівы з шэрагу прапанаваных, закончыць крылатыя выслоўі, якія сталі сапраўды народнымі. Дастаткова крэатыўна падышлі вучні да малявання герояў баек. Заданне было ўскладнена тым, што кожны ўдзельнік мог намаляваць толькі адзін элемент вобраза. Заданне так і называлася “Дамалюй мяне”. Намаляваныя вобразы атрымаліся каларытнымі і непаўторнымі. А потым вучні прэзентавалі свае малюнкі па творах Кандрата Крапівы.

Настрой удзельнікаў вечарыны быў вельмі вясёлы. Кандрат Крапіва сапраўды быў вялікім майстрам сатыры і гумару. Ён пакінуў нам розум і смех. Жыве між нас крапівінскае слова. Гэтае мерапрыемства зацікавіла ўсіх прысутных і пакінула незабыўныя эмоцыі. Было выказана шмат шчырых слоў паздякі і захаплення.

Алена МУДРАГЕЛАВА,
н
астаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 7 Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий