Святкуем з усёй краінай

- 17:23ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Лелюкінскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Іўеўскага раёна, як і ва ўсёй краіне, стала добрай традыцыяй правядзенне маладзёжнай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!” з уручэннем юнакам і дзяўчатам пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Гэта спрыяе фарміраванню ў навучэнцаў уяўленняў пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, пачуцця патрыятызму, грамадзянскай свядомасці і гонару за сваю краіну.  

У пачатку мерапрыемства прагучалі вершы пра нашу Радзіму, пасля чаго вядучыя коратка нагадалі навучэнцам пра тое, што такое Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, калі яна была прынятая, што выражае. Далей навучэнцы вялі гутарку пра дзяржаўныя сімвалы: гімн, сцяг і герб. Увазе прысутнічаючых на свяце была прадстаўлена відэапрэзентацыя, якая адлюстроўвала напаўторную прыгажосць рэк, азёр, гарадоў і вёсак нашай краіны. Навучэнцам была прапанаваная тэматычная паліца “Канстытуцыя – Асноўны Закон дзяржавы”, малодшыя школьнікі зрабілі малюнкі, якія прадставілі на выставе “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

У гэты дзень свой першы і самы важны дакумент атрымалі навучэнцы 8–9-х класаў.

У патрыятычнай акцыі прыняў удзел старшыня Лелюкінскага сельвыканкама Станіслаў Алешчык, які стаў нашым сапраўдным сябрам і з задавальненнем наведвае мерапрыемствы, якія ладзяцца ва ўстанове адукацыі.

На заканчэнне мерапрыемства навучэнцам, якія ў гэтым годзе атрымалі пашпарты, дырэктар установы Галіна Алешчык уручыла падарункі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

 

Наталля СУШЧЫНСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий