Як стаць годнымі грамадзянамі сваёй Радзімы

- 19:54ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні Дня Канстытуцыі ў 3-м класе Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы Воранаўскага раёна прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Што такое Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь?”. Яна дазволіла вучням больш даведацца пра галоўны дакумент  нашай Радзімы.

Тэма інфармацыйнай гадзіны была абрана не выпадкова, так як Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адзначаецца 15 сакавіка. І вось напярэдадні гэтага дзяржаўнага свята мы вырашылі пагаварыць пра асноўныя правы і абавязкі чалавека і грамадзяніна, вызначыць, што можна рабіць, а чаго нельга.

У самым пачатку інфармацыйнай гадзіны была звернута ўвага на дату прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – 1994 год, на тое, з якіх артыкураў і раздзелаў яна складаецца, у чым заключаецца яе сутнасць. Для гэтага дзеці прагледзелі прэзентацыю “Галоўны дакумент нашай дзяржавы. Сімволіка Рэспублікі Беларусь”. Трэцякласнікі паспрабавалі вызначыць, якімі рысамі характару трэба валодаць і як сябе паводзіць, каб стаць годнымі грамадзянамі сваёй Радзімы.

Таксама дзяўчынкі прачыталі загадзя падрыхтаваныя вершы пра Сцяг, Герб нашай рэспублікі, пра прыгажосць роднай прыроды і гісторыю малой радзімы. Пасля абгрунтавання вершаў адбылася прэзентацыя выставы малюнкаў “Люблю Беларусь!”, якія дзеці малявалі дома разам з бацькамі, братамі і сястрычкамі.

У канцы мерапрыемства дзеці пагулялі ў гульню “Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму”. З яе дапамогай вучні прыйшлі да высновы: Радзіма і жыццё – самае каштоўнае, што даецца нам пры нараджэнні. Мы павінны жыць і паводзіць сябе так, каб наша Беларусь была самай чыстай, прыгожай, квітнеючай і незалежнай, а мы былі заўсёды адданымі і годнымі грамадзянамі сваёй Радзімы.

Марына КАМІСАРАВА,
класны кіраўнік 3-га класа
Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий