Зберажэм планету разам

- 11:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках правядзення тыдня беражлівасці і эканоміі ў яслях-садзе № 10 Навагрудка з выхаванцамі сярэдняй групы былі праведзены тэматычныя гутаркі, заняткі і гульні.

Найбольшую ўвагу надалі рэсурса- і энергазберажэнню. Дзеці засвоілі, што зберажэнне прыводзіць не толькі да эканоміі грошай, але і дазваляе клапаціцца пра планету ў цэлым.

З выхаванцамі праводзіліся гутаркі “Гісторыя электрычнасці”, “Сучасныя крыніцы энергіі”, “Дзе ў нашым садку жыве электрычнасць”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем паслухалі казку В.I.Нікіфаравай “Пра сонейка і яго сяброў”, паглядзелі мультфільм “Гісторыя адной лямпачкі”, а таксама відэаролік пра сучасныя крыніцы энергіі ў родным горадзе.

Дзеці захоплена гулялі ў дыдактычныя гульні “Можна – нельга”, “Падзялі на групы”, “Знайдзі лішняе”, адгадвалі тэматычныя загадкі і развучылі фізкультхвілінку “Правады”.

У працэсе працы дашкольнікі пераканаліся ў тым, што ад нас залежыць будучыня нашай планеты. Толькі мэтанакіраваная праца па выхаванні ў дашкольнікаў культуры рэсурса- і энергазберажэння прынясе свой плён ў дарослым жыцці і навучыць дзяцей захоўваць і прымнажаць рэсурсы нашай краіны.

Веранiка БОГУШ,
выхавальнiк ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий