Падарожжа па краіне з турагенствам

- 15:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, у групе № 10 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы прайшла гульня-занятак па маральна-патрыятычным выхаванні “Мая Радзіма – Беларусь!”.

З выхаванцамі была арганізавана сюжэтна-ролевая гульня міні-турагенства “Адпачывайка”, якое запрасіла выхаванцаў адправіцца ў падарожжа па сваёй радзіме. Тураператары дапамаглі выбраць маршрут, купіць пуцёўкі і квіткі на аўтобусы, самалёты, цягнікі, і малыя адправіліся пазнаваць краіну.

Я, як першы экскурсавод, распавяла ім пра колькасць абласцей і адкуль пайшлі назвы абласных цэнтраў, што знакавае і цікавае знаходзіцца ў кожным з рэгіёнаў. Затым прайшла займальная экскурсія па родным гарадскім пасёлку Зэльва (мультымедыйная прэзентацыя).

Выхаванцы замацавалі свае веды пра знакамітыя мясціны Зэльвеншчыны і яе знакамітых землякоў, а таксама ўспомнілі пра галоўныя сімвалы нашай краіны: герб, сцяг, гімн.

Напрыканцы экскурсавод запрасіла дзяцей у кафэ, дзе напомніла, што ў Беларусі з даўніх часоў галоўнымі прадуктамі харчавання лічацца хлеб і бульба. Выхаванцы з задавальненнем гулялі ў гульню “Гатуем беларускія стравы”, дзе з дапамогай картак шукалі прадукты, якія ўжываюць у прыгатаванні беларускіх нацыянальных страў (бульба, дранікі, пызы і інш).

Дзяцінства – адказны этап у станаўленні асобы і яе маральнай сферы. Своечасова створанае спрыяльнае педагагічнае асяроддзе спрыяе выхаванню ў дзяцей асноў патрыятызму і грамадзянскіх пачуццяў. Дашкольнікам даступна пачуццё любові да роднага горада, роднай прыроды, да сваёй радзімы. А гэта і ёсць пачатак патрыятызму, які нараджаецца ў пазнанні, а фарміруецца ў працэсе мэтанакіраванага выхавання.

Святлана СКІБА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий