Юныя грамадзяне краіны

- 13:12Клуб юного журналиста

 

Юля СЫЦЭВІЧ,
навучэнка 11-га класа
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна,
дэпутат Маладзёжнага парламента
пры Навагрудскім раённым Савеце
дэпутатаў,

Гродненская область

 

 

У Пятрэвіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На ўрачыстай лінейцы пяці вучням, якім споўнілася 14 гадоў, былі ўручаны пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і падарункавыя выданні – кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. На мерапрыемстве прысутнічала начальнік пашпартнага стала Пятрэвіцкага сельвыканкама Т.А.Калеснік.   

Вучні 8–9-х класаў давалі клятву юнага грамадзяніна, удзельнічалі ў віктарыне. Па традыцыі госці і галоўныя ўдзельнікі мерапрыемства наведалі школьны музей, дзе для іх адбыўся ўрок грамадзянства і патрыятызму “Мы – будучыня нашай краіны”.

Для вучняў 1–11-х класаў у школьнай бібліятэцы і рэкрэацыі першага паверха былі арганізаваны выставы літаратуры “Мая краіна і яе законы”. У рэкрэацыі другога паверха на кожным перапынку гучалі беларускія песні і вершаваныя творы беларускіх аўтараў.

У кожным класе прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны пад агульным дэвізам “Канстытуцыя краіны – твой гарант!”.

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий