З мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы ў навучанні і выхаванні дашкольнікаў, стварэння ўмоў для атрымання адукацыі на беларускай мове ў Воранаўскім раёне правялі конкурс сярод дашкольных устаноў на лешую самаробную кнігу па беларускіх народных казках.
Для ўдзелу ў конкурсе педагогамі ўстаноў дашкольнай адукацыі былі прадастаўлены 30 самаробных кніг.
Конкурсныя работы адрозніваліся разнастайнасцю выкарыстаных матэрыялыў (розныя віды паперы, тканіны, нітак), маляўнічасцю, колеравым рашэннем, арыгінальным дызайнам. Кнігі-самаробкі былі выкананы педагогамі з выкарыстаннем розных тэхнік: вязання кручком, вышывання крыжыкам і гладдзю, тэхніцы выцінанкі, шыцця, выпальвання па дрэве і інш. Пры вырабе кніг таксама былі выкарыстаны розныя віды выяўленчага мастацтва (маляванне, аб’ёмная аплікацыя, маляванне і аплікацыя).
Асобныя кнігі былі прадстаўлены ў форме рукавічкі, доміка, кнігі-раскладушкі.
Старонкі большасці самаробных кніг даюць выхаванцам магчымасці для трэніроўкі дробнай маторыкі, здольнасці распазнаваць колеры і тактыльнага адрознівання матэрыялаў.
Да падрыхтоўкі конкурсных работ педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі далучалі бацькоў выхаванцаў.
Варта сказаць, што ўсе ўдзельнікі конкурсу праявілі творчасць, крэатыўнасць, вынаходлівасць, фантазію. У далейшым конкурсныя самаробныя кнігі па беларускіх народных казках педагогі будуць выкарыстоўваць у сваёй рабоце з выхаванцамі.
Валянціна КЕНЦЬ,
метадыст
Воранаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета