Сімвал вечнай памяці і смутку

- 19:56ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да 78-й гадавіны хатынскай трагедыі, прайшлі ў Залескім яслях-садзе – сярэдняй школе Смаргонскага раёна. Дзеці і дарослыя ў чарговы раз узгадалі праўду пра трагічныя падзеі мінулых гадоў.

У бібліятэцы працавала кніжная выстава-інсталяцыя “Хатынь: трагедыя і памяць”, прысвечаная памяці Хатыні і іншых беларускіх вёсак, знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцамі.

Вучні 3–4-х класаў наведалі відэалекторый “Трагічны лёс Хатыні”, падчас якога быў прадэманстраваны дакументальны фільм “І будзе жыць Хатынь”. Гісторыя хатынскай трагедыі не пакінула абыякавым ні аднаго гледача.

Урокі памяці “Хатынь. Трагедыя. Памяць”, якія прайшлі для вучняў 5–11-х класаў, дапамаглі адчуць рэха той трагедыі. Дакументальныя кадры больш поўна прадставілі тыя жудасныя карціны. Хвілінай маўчання вучні ўшанавалі памяць загінуўшых.

Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий