Сабралі макулатуру – выратавалі дрэва

- 10:26ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні Міжнароднага дня лясоў у Нягневіцкім яслях-садзе Навагрудскага раёна прайшла экалагічная акцыя “Сабралі макулатуру – выратавалі дрэва!”.

Мэтай мерапрыемства ставілася прыцягненне падрастаючага пакалення да неабходнасці другаснага выкарыстання прыродных рэсурсаў, да праблемы беражлівых адносін да такога багацця, як лес.

Падчас акцыі дзеці даведаліся, што збор макулатуры – адзін са спосабаў захавання лесу. Выхавальнікі расказалі малым, як і адкуль з’яўляецца папера, што з макулатуры можна зрабіць вельмі шмат неабходных рэчаў і пры гэтым не секчы дрэва. Сваіх дзяцей у гэтай акцыі падтрымалі і іх бацькі. Праведзенае мерапрыемства паклала пачатак фарміраванню эканамічнай культуры ў нашых выхаванцаў і іх бацькоў.

Хочацца верыць, што нашы дзеці, калі стануць дарослымі, будуць беражліва ставіцца да ўсяго жывога, і гэта дапаможа ім жыць у гармоніі з навакольным светам.

 

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий