Чыстыя рукі – здаровыя дзеці

- 15:55ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

“Чыстыя рукі – здаровыя дзеці” – пад такім дэвізам праходзіла акцыя “Навошта мне трэба рукі мыць” у групе інтэграванага навучання і выхавання Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы Смаргонскага раёна.

Фарміраванне ўменняў суадносіць веды пра культуру цела з рэальнымі дзеяннямі па яго доглядзе і засцерагаць сябе ад мікробаў і інфекцый ва ўмовах пандэміі стала яшчэ больш актуальнай адукацыйнай задачай.

Выхаванцы ўстановы прынялі актыўны ўдзел у акцыі. Вырашалі праблемную сітуацыю “Ганначка не любіць мыць рукі”, з дапамогай Айбаліта і Мыйдадзіра тлумачылі неабходнасць выканання гігіенічных працэдур для захавання і ўмацавання здароўя, апіраючыся на парады і ўласны вопыт. У працэсе эксперыментальнай і даследчай дзейнасці “Ці чыстыя твае рукі?”, “Куды дзяецца бруд?”, “Ці вымыеш рукі чыста без мыла?” малыя замацавалі правілы мыцця рук, а на аснове зробленых вывадаў змадэлявалі схему правільнага і паслядоўнага мыцця рук.

Усе праведзеныя мерапрыемствы былі напраўлены на фарміраванне ў дашкольнікаў матываванага і самастойнага выканання найпрасцейшых правіл захавання і ўмацавання здароўя.

Святлана ЦЫБОЎСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий