У рамках абласной акцыі “Увага, кошкі!” Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Кіраўска правёў фотаконкурс “ЗаМУРРРчательный друг”. Паўдзельнічаць запрашалі ўсіх, у каго ёсць каты, кошкі або кацяняты. Журы прыйшлося нялёгка: заявак было шмат.
У намінацыі “Сакавіцкія кошачкі” (парны партрэт з гаспадарамі) 1-е месца падзялілі Улада Кашталенка (кот Тай) і Дар’я Раманава (кот Рыжык), 2-е месца ў Іллі Каранкевіча (кот Цёма), 3-е – у Лады Маркевіч (кот Вольт). У намінацыі “І ў жывёл ёсць пачуццё стылю” гаспадары прадставілі сваіх гадаванцаў у арыгінальных уборах. Перамаглі Валерыя Рымарава (кот Рычык) і Анастасія Акуліч (кошка Джэсіка), 2-е месца ў Вікторыі Буцінай, 3-е – у Паліны Сідарэнка (кошка Мойша). У намінацыі “Салодкія сны” трэба было сфатаграфаваць гадаванца, які спіць. 1-е месца заняў Аляксандр Камар (кот Маркіз і кошка Белка), 2-е месца – Наталля Шэлянгоўская (кошка Феліцыя) і Людміла Мялешкіна (кот Цімка), 3-е месца – Глеб Беляшоў (кот Масік). Фотаздымкі чорных кошак прадстаўлялі ў намінацыі “Чорная кошка”. Тут перамагла Дар’я Эзрына (кошка Гуля), 2-е месца сышло Анжаліцы Гаўрыленка (кот Бос), 3-е месца ў Крысціны Русавай (кот Вугольчык). У намінацыі “Інстынкт” (эпізоды кацінага жыцця) прадставілі больш за ўсё фатаграфій. 1-е месца заваяваў Іван Бяляўскі (кот Рыгор) і Наталля Ганчаронак (кошка Эсмеральда), 2-е месца – Яўгенія Котава (кошка Марго), Аляксей Гушчын (кошка Соня), Жанна Іваніцкая (кошка Ласа), 3-е месца – Агнеса Герасімовіч (кот Брайн), Ганна Котава (кот Фелікс), Арына Казанцава (кошка Мурка), Сафія Храмовіч (кошка Маська), Сафія Акушэвіч (кот Барсік). У спецыяльнай намінацыі “Неабыякавы чалавек” узнагародзілі Вераніку Кірыленка. Дадатковая намінацыя “Анлайн-фатаграфія” ацэньвалася падпісчыкамі “УКантакце” ў суполцы цэнтра. Больш за ўсё лайкаў набраў Станіслаў Храмянкоў і яго кот Фелікс.
Абараняць братоў нашых меншых, ставіцца з пагардай да гвалту над жывёламі ў здаровым грамадстве заўсёды было нормай. Мы з вамі зацікаўленыя ў тым, кім вырасце дзіця і наколькі яно будзе спачуваць бядзе іншага.
Ірына СТЭЛЬМАКОВА,
культарганізатар
Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Кіраўска