Наведайцеся ў Станькава!

- 12:56ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На вясновых канікулах вучні сярэдняй школы № 2 Смаргоні наведалі цэнтр экалагічнага турызму “Станькава” у Дзяржынскім раёне.

Пачалася наша вандроўка з ваенна-гістарычнага комплексу “Партызанскі лагер”. Экскурсавод расказаў, як амаль восем дзесяцігоддзяў таму назад змагаліся з ворагам партызаны ў беларускіх забалочаных лясах. Мы мелі магчымасць спусціцца ў любую з дзесяці зямлянак, якія знаходзяцца на тэрыторыі комплекса, і пазнаёміцца з побытам беларускіх партызан перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Нам паказалі вартавую зямлянку, зямлянкі, у якіх жылі камандзір і камісар атрада, жылыя зямлянкі радавых партызан, санчасць, тыпаграфію, лясную школу, а таксама майстэрню, дзе рамантавалі зброю.

На тэрыторыі комплексу расце ўнікальны дуб: яму прыблізна пяцьсот гадоў. Па павер’ю, трэба дакрануцца да дуба, загадаць жаданне – і яно абавязкова збудзецца. Дзеці давяралі дубу свае самыя патаемныя жаданні.

Пасля мы наведалі заасад. Тут ва ўтульных вальерах жывуць лісы, ваўкі, мядзведзі, зубры, алені, касулі. Ёсць і экзатычныя жывёлы: тыгры, леў, ламы, які, камерунскія козы і шмат іншых жывёл. У заасадзе можна паглядзець не толькі на жывёл, але і палюбавацца хатнімі і дзікімі экзатычнымі птушкамі. Асаблівае ўражанне на дзяцей аказаў афрыканскі страус.

Пасля наведвання заасаду ўсе жадаючыя адправіліся на атракцыёны. Некаторыя каталіся вярхом на кані, хтосьці пастраляў з лазернай вінтоўкі, а некаторыя пабывалі ў 5D-кінатэатры.

Вечарам стомленыя, але з масай пазітыўных эмоцый мы вярнуліся дадому. Калі вы яшчэ не вырашылі, куды з’ездзіць, абавязкова наведайце цэнтр экалагічнага турызму “Станькава”, бо тут не толькі цікава, але і пазнавальна.

 

Вольга ПЕТРУШЭВІЧ,
класны кіраўнік 6 “А” класа
сярэдняй школы № 2 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий