Смяёмся на здароўе!

- 18:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Добры настрой выхаванцаў у яслях-садзе залог захавання іх здароўя. Кожны дзень выхавальнікі першай малодшай групы ясляў-сада № 3 Навагрудка ствараюць для выхаванцаў эмацыянальны камфорт, садзейнічаюць падтрыманню добрага настрою ў дзяцей, развіццю эмацыянальнай успрымальнасці і спагадлівасці.

Не стаў выключэннем і апошні дзень веснавых канікул, калі быў праведзены Дзень усмешак і смеху, падчас якога вясёлы клоўн Клёпа завітаў у госці да малят, пагуляў з імі ў у гульню “Злаві мыльныя бурбалкі”, якая выклікала ў дзяцей шмат радасных эмоцый. Сонечнае надвор’е дазволіла з’явіцца ў групе сонечнаму зайчыку, якога дзеці даганялі і спрабавалі схапіць. Выхаванцы разам з клоўнам разглядалі рознакаляровыя паветраныя шарыкі, гулялі ў  гульню “Падкінь шарык вышэй”, “Паветраны шарык, спыніся!”, пасля якіх Клёпа намаляваў вясёлыя тварыкі на шарыках і падарыў іх дзецям.

Усміхацца і дарослым, і дзецям – вельмі важна, бо вучонымі даказана, што смех, як і ўсмешка, умацоўвае здароўе: ад смеху пачашчаецца дыханне, распрацоўваюцца мышцы шыі, твару і жывата, павялічваецца колькасць кіслароду ў крыві, стымулюецца выпрацоўка гармонаў добрага настрою.

Напрыканцы дня выхаванцы і бацькі падарылі адно аднаму свае вясёлыя ўсмешкі і добры настрой!

 

Надзея ЁРЧЫК,
выхавальнік ясляў-сада № 3 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий