Дыялог пакаленняў пра чалавечыя каштоўнасці

- 19:44ШАГ

 

У Нягневіцкай сярэдняй школе Навагрудскага раёна вучні 8–11-х класаў у чарговы раз сабраліся разам у канферэнц-зале ўстановы на адзіны дзень інфармавання “Школа актыўнага грамадзяніна”.

Напачатку члены інфармацыйнай групы азнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйнага блока “Пра духоўныя і маральныя каштоўнасці: дыялог пакаленняў”.

На другім этапе “Мы разважаем” было арганізавана абмеркаванне матэрыялу. Навучэнцы адказалі на пытанне, што для іх азначаюць паняцці духоўнасць і маральнасць, абмяркоўвалі прысуджэннем прэміі “За духоўнае адраджэнне”.

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ветэран педагагічнай працы А.Ю.Шкарпета сустрэлася са старшакласнікамі, адказала на пытанні і расказала, што яе пакаленне выхоўвалася на тых духоўна-маральных каштоўнасцях, якія дапамаглі пераадолець цяжкасці пасляваеннага часу, добрасумленна працаваць на карысць Радзімы. Ветэран педагагічнай працы падкрэсліла, што чалавек становіцца асобай тады, калі ў ім спалучаецца багацце маральных пачуццяў, перакананняў, матываў і якасцей. Анфіса Юльянаўна выхоўвалася ў вялікай шматдзетнай сям’і, дзе самымі галоўнымі метадамі выхавання быў прыклад працавітых, міласэрных, душэўных і адкрытых бацькоў. Менавіта яны прывілі дзецям любоў да малой радзімы, дапамаглі выбраць прафесію, якая назаўжды звязала лёс Анфісы Юльянаўна з роднымі мясцінамі.

“Чаму сёння столькі жорсткасці, гвалту, варожасці?” – з гэтым пытаннем вучні звярнуліся да настаяцеля Нягневіцкай Свята-Казанскай царквы іконы Божай Маці іерэя Аляксея. Падчас дыялогу з дзецьмі ён распавёў ім пра свой няпросты шлях да Бога. Ён рана страціў бацьку, а маці ў раннім дзяцінстве прывяла хлопчыка ў царкву. Пасля заканчэння школы, службы ў войску айцец Аляксей шукаў сваё месца ў жыцці: служыў у спецназе, працаваў у ахове на адным з прадпрыемстваў, і заўсёды, будучы сам маладым чалавекам, назіраў, як жыве моладзь, чым цікавіцца, чым захапляецца. З часам прыйшло разуменне, што ён як чалавек неабыякавы не можа спакойна назіраць за тым, як некаторыя маладыя людзі самі губяць сябе. Многа чытаючы духоўнай літаратуры, бацюшка зразумеў, што гарантам маральнага жыцця нацыі з’яўляюцца духоўныя каштоўнасці. І вось ужо некалькі гадоў у якасці святара ён прапаведуе гэтыя каштоўнасці як у царкве, так і падчас сустрэч з дзецьмі.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” вучні прапанавалі паўдзельнічаць у акцыі “Добрая вясна” і аказаць дапамогу пажылым людзям у добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый да вялікага праваслаўнага свята – Вялікадня Хрыстова, а таксама аказаць дапамогу храму ў падрыхтоўцы да свята.

 

Таццяна НАГОРНАЯ,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Нягневіцкай сярэдняй школы

Навагрудскага раёна

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий