15 красавіка ў Крэўскім яслях-садзе – сярэдняй школе Смаргонскага раёна адбылася творчая справаздача “Бесперапыннае выхаванне дзяцей і вучнёўскай моладзі: новыя формы, метады і тэхналогіі”. Мерапрыемства было арганізавана для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце.
У ходзе творчай справаздачы была прадстаўлена мадэль выхаваўчай прасторы ўстановы як асновы фарміравання рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы.
Настаўнік гісторыі і загадчык народнага музея гісторыка-краязнаўчага профілю Міхаіл Міхалькевіч падзяліўся вопытам выхавання ў падрастаючага пакалення каштоўнаснага стаўлення да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа сродкамі краязнаўчай, даследчай і турысцка-экскурсійнай работы.
Асаблівае месца ў справаздачы займала прэзентацыя створаных умоў для самарэалізацыі дзяцей і моладзі з дапамогай рэсурсаў установы дадатковай адукацыі, музычнай школы, валанцёрскага руху, работы грамадзянскіх аб’яднанняў. Пра гэты кірунак работы ў сваім выступленні паведаміла педагог-арганізатар Таццяна Шаўцова.
Дырэктарам установы Таццянай Капыш шырока была прадстаўлена праектная дзейнасць як сродак дынамічнага змянення характарыстык выхаваўчай прасторы і яе кампанентаў.
Класны кіраўнік 10-га класа Жанна Аракчэева расказала пра новыя формы і метады работы з класным калектывам, работу метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў.
Вельмі цікавым і пазнавальным было выступленне выхаванцаў дашкольнай установы пра рэалізацыю праекта “Экалагічная сцежка”.
Творчая справаздача прайшла на высокім арганізацыйна-метадычным узроўні. Удзельнікі школьнай бізнес-кампаніі ўручылі гасцям велікодныя падарункі. Педагагічны калектыў з радасцю падзяліўся эфектыўным вопытам работы.
https://youtu.be/9qisqkjTfww, https://youtu.be/-L0GMgswwZ4.
Таццяна ВАРЫЦКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна
Поделиться ссылкой:
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Viber
- Skype
- Telegram