Вербніца далучае да традыцый

- 16:52ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні Увахода Гасподняга ў Іерусалім у яслях-садзе № 31 Мазыра прайшло свята “Вербніца”.

Вербніцу святкуюць за тыдзень да Вялікдня. У гэты дзень Ісус Хрыстос прыехаў у Іерусалім і людзі сустракалі яго галінкамі пальмы. У нас замест пальмы выкарыстоўваецца вярба.

Нашы продкі лічылі, каго кране вярба ў гэта свята, той будзе здаровым і прыгожым. Частку асвячоных галінак захоўвалі за іконай цэлы год да наступнага свята, а потым спальвалі ў печы і попел рассыпалі на градках для добрага ўраджаю. Плялі з вярбы вянкі, каб у хаце багацце расло, як увесну вярба расце. Верылі, што вярба дапаможа ад базлівасці і розных хвароб, ад маланкі і нават ад паводкі. Гаспадыні з вярбой абыходзілі свае хаты, зямельныя надзелы, хлеў. Сцёбалі каровак, авечак і іншых жывёл, каб здаровыя былі, хвацкага вока не баяліся. Першы раз пасля зімы на поле жывёл выганялі толькі галінкай вярбы.

Пяклі на гэта свята птушачак з цеста з запечанымі ў іх вербнымі пупышкамі – частавалі дзяцей. Уладкоўвалі вербныя кірмашы. Спявалі вясновыя песні, гулялі ў гульні, каталіся на арэлях.

Такая каларытная разнастайнасць беларускіх трыдыцый, звязаных з Вербніцай, дазволіла ўключыць у наша дзіцячае свята гульні з вярбой (З вярбой, з вярбой іду за табой, каснусь вярбой – бягі за мной; Дзед Ражок – на спіне кажушок; Вярбу ў вянок віла, усіх дзяцей завіла, аднаго маленькага надзяліла; Гарлачык; Карусель; Вярба-вербачка; Гары-гары ясна.).

Дзеці пазнаёміліся з абрадамі, прыметамі гэтага выдатнага дня, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і добрага настрою, і адначасова далучыліся да культуры і традыцый беларусаў.

 

Алена КАНОПЛІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 31 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий