У рамках тыднёвай тэмы “Вуліца. Дарога. Святлафор” выхавальнікі рознаўзроставай № 2 групы Нягневіцкага ясляў-сада правялі з дзецьмі гутаркі па тэмах “Сігналы святлафора” і “Дарожныя знакі”.
Дзеці разглядалі плакаты, малюнкі і ілюстацыі, адгадвалі загадкі, слухалі вершы, апавяданні і казачныя гісторыі. Для абыгрывання сітуацый педагогамі выкарыстоўваўся гульнявы макет “Дарога”. Веды дашкольнікаў замацоўваліся ў дыдактычных і рухомых гульнях “Дарожныя знакі”, “Разумныя машыны”, “Чырвонае і зялёнае”, “Трэба – нельга”, “Разумны святлафор”.
Для выхаванцаў была арганізавана экскурсія да праезнай часткі дарогі. Педагогі звярнулі ўвагу дзяцей на рух пешаходаў і транспарту, яшчэ раз паўтарылі з дзецьмі асноўныя правілы дарожнага руху і бяспечных паводзін на дарозе.
У бацькоўскія куткі была змешчана інфармацыя “Увага! Небяспека на дарозе”, бацькам уручаны памяткі “Правільныя пешаходы”.
Таццяна ОРСІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна