Той красавік, што ў сэрцы назаўсёды

- 8:28ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

26 красавіка – Міжнародны дзень памяці пра чарнобыльскую катастрофу. Ад найбуйнейшай тэхнагеннай аварыі ў гісторыі чалавецтва наша краіна пацярпела больш за ўсіх. Чарнобыльская трагедыя і гісторыя пераадолення яе наступстваў заслугоўваюць таго, каб цяперашняя моладзь пра гэта ведала і памятала.

У рамках рэалізацыі Дзяржаўных праграм па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1991–2005 гг. створана дзевяць дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў, у тым ліку і наш ДРАЦ “Лясная паляна”. Кожнае дзіця, якое пражывае на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі, мае магчымасць штогадовага бясплатнага лячэння і аздараўлення ў спецыялізаванай установе.

На працягу 35 гадоў у раёнах, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, праходзіць міжнародная сацыяльна-творчая праграма “У будучыню – з надзеяй” (раней “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”). Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, БРСМ, Беларускі фонд міру. Мастацкі кіраўнік праграмы – народны артыст Рэспублікі Беларусь Эдуард Ханок.

У гэтым годзе ў праграме прынялі ўдзел Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Купалінка”, артысты Белдзяржфілармоніі, артысты беларускай эстрады, творчая моладзь, таленавітыя дзеці і падлеткі.

У нашым цэнтры мерапрыемства прайшло 25 красавіка.

Не пакінуў без увагі гэтую дату і аддзел культурна-масавай работы здраўніцы. З мэтай далучэння дзяцей да пытанняў глабальных экалагічных праблем, развіцця актыўнай жыццёвай пазіцыі 26 красавіка было праведзена мерапрыемства-рэквіем “Чарнобыль. Захаваем памяць”. 

 

Святлана ІЗАФАТАВА,
выхавальнік
дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Лясная паляна”
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий